БЕЛ Ł РУС

Беларусь і В'етнам узаемна адмяняюць візы

8.12.2023 / 16:40

Nashaniva.com

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і В'етнама аб узаемнай адмене віз падпісана ў Ханоі 8 снежня, паведамляе БелТА. 

 

Фота: SeongJoon Cho/Bloomberg via Getty Images

Цырымонія падпісання і абмену дакументамі аб супрацоўніцтве паміж краінамі прайшла па выніках перамоў прэм'ер-міністраў рамана Галоўчанкі і Фам Мінь Чыня.

Акрамя пагаднення аб адмене віз, бакі таксама падпісалі пагадненні аб перадачы асуджаных для далейшага адбыцця пакарання і аб афіцыйным распаўсюджванні нацыянальных стандартаў В'етнама на тэрыторыі Беларусі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і В'етнамам устаноўленыя 24 студзеня 1992 года. Беларускае гандлёвае прадстаўніцтва ў Ханоі было пераўтворана ў пасольства ў снежні 1997 года, в'етнамская дыпламатычная місія ў Мінску адкрылася ў канцы 2003-га.

Напярэдадні, 7 снежня гэтага года, было ўрачыста адкрыта Генеральнае консульства Беларусі ў горадзе Хашымін, які знаходзіцца на поўдні В'етнама.

Чытайце таксама:

«Кайфова, калі прачынаешся кожны дзень у новай краіне». Беларус расказаў, ці цяжка працаваць на круізным лайнеры

Яшчэ адна краіна Азіі можа стаць больш даступнай турыстам з Беларусі

Паміж В'етнамам і Трынідадам. Зборная Беларусі завяршыла год на 95-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула