Праваабаронцы назвалі лічбу затрыманых пасля вяртання з-за мяжы
У 2023 годзе мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы, піша «Вясна».
Большасць людзей затрымалі пасля праверкі тэлефонаў супрацоўнікамі КДБ або мытні. Вядома, што пазней вялікая частка з іх былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).
Часцей за ўсё затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але праверкі і затрыманні адбываюцца на ўсіх прапускных пунктах — у тым ліку і на мяжы з Расіяй.
Гэтая лічба затрыманых — мінімальная, гэта тыя выпадкі, пра якія дакладна вядома праваабаронцам.
Чытайце таксама:
На БТ расказалі сваю версію, чаму затрымалі магілёўца, які вярнуўся з-за мяжы
Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць