БЕЛ Ł РУС

Міністэрства працы пашырыла спіс прафесій, па якіх у Беларусі змогуць працаваць іншаземцы

27.12.2023 / 20:6

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі пашырыла спіс прафесій, па якіх налета змогуць працаваць у Беларусі іншаземцы. Адпаведная пастанова набывае моц 1 студзеня 2024 года, паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота ілюстрацыйнае

Новы спіс уключае ў сябе 20 прафесій рабочых і 15 пасад службоўцаў, на якія замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства ў 2024 годзе змогуць уладкавацца ў Беларусі ў спрошчаным парадку — толькі паведаміўшы органам унутраных спраў.

Атрымліваць спецыяльны дазвол ім не спатрэбіцца. У папярэднім спісе такіх прафесій было толькі 5.

Цяпер у гэты пералік уключылі наступныя прафесіі:

Пры гэтым да іх не будуць прымяняць абмежаванні па абароне нацыянальнага рынку працы.

Варта адзначыць, што шмат беларусаў з такімі прафесіямі апошнімі гадамі масава скіраваліся на працу, а то і на пастаяннае жыхарства за мяжу, прытым нярэдка падставай для гэтага сталі палітычныя рэпрэсіі ці пагроза іх.

Летам 2023 года сярод дэфіцытных спецыяльнасцяў у Мінску лідзіравалі дактары і медсёстры. Больш за ўсё ў нас не хапае анестэзіёлагаў, рэаніматолагаў і дыягностаў.

Чытайце таксама:

Тысячы беларусаў атрымалі «лісты шчасця» з-за самазахопу зямлі. Што цяпер будзе з парушальнікамі?

За нацыянальную сімволіку на працоўных месцах затрымалі швачак «Элемы»

«У пытанні «беларусы не роўна расіяне» кропка ў Літве не пастаўлена». Лябедзька расказаў, пра што гаварылі на пасяджэнні парламенцкага камітэта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула