Грамадства1010

«У пытанні «беларусы не роўна расіяне» кропка ў Літве не пастаўлена». Лябедзька расказаў, пра што гаварылі на пасяджэнні парламенцкага камітэта

14 снежня на пасяджэнні Камітэта па міжнародных пытаннях літоўскага Сейма разглядалі беларускія справы. У цэнтры ўвагі былі змены ў заканадаўства аб нацыянальных санкцыях, якія б ураўноўвалі беларусаў і расіян у абмежаваннях. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым для прэсы фармаце, але яго вынікі для радыё «Ўнэт» пракаментаваў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька

— Мы задаволеныя сустрэчай. Гэта былі слуханні ў Камітэце па міжнародных пытаннях, з удзелам чальцоў групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Літвы.

Зараз вельмі напружаны час для парламентарыяў, перад вакацыямі ў іх вельмі шчыльны парадак дня, але, калі мы выйшлі з прапановай такіх слуханняў, то для нас знайшлі «акенца», і гэта быў час іх перапынку на абед — то-бок дэпутаты не пайшлі на абед, а пайшлі размаўляць пра Беларусь.

Сустрэча праходзіла ў фармаце Chatham house, таму я не магу цытаваць удзельнікаў. Магу толькі сказаць, што з беларускага боку спікеркай была Святлана Ціханоўская, якая дакладна выказалася: нельга паміж беларусамі і расіянамі сёння ставіць знак роўнасці.

Беларускія прадстаўнікі падчас пасяджэння. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

— Ці правільна я разумею, што асноўным пытаннем гэтай сустрэчы было ўраўноўванне беларусаў і расіян у санкцыйных абмежаваннях?

— Гэта адзінае пытанне. Мы адразу сказалі, што мы не ідзем даваць нейкія «пушыстыя» запэўненні літоўскаму боку, і не хочам толькі добрых слоў ад іх. Мы павінны размаўляць вельмі шчыра па вельмі канкрэтным пытанні.

Гэтае пытанне не вельмі простае, але добрым знакам было, што літоўскія дэпутаты пагадзіліся і ахвяравалі сваім вольным часам. Былі амаль усе чальцы камітэта. І цікавасць была высокай. Мы дамовіліся пра наступныя крокі, але я пакуль не хацеў бы іх называць.

— А тэму «ліцвінізму» уздымалі?

— Было і гэта пытанне. Мы зрабілі прапанову, каб працягнуць гэтую размову. Мы хутка анансуем, што мы дамовіліся разам зрабіць.

— Тэма ўраўноўвання беларусаў і расіян у санкцыйных абмежаваннях ужо абмяркоўвалася ў Сейме. І некалькі месяцаў таму, здаецца, у ёй была пастаўлена кропка, калі дэпутаты адхілілі вета прэзідэнта Наўседы па адпаведных зменах у заканадаўства. Чаму зараз гэтая тэма зноў з’явілася?

— Якраз кропка і не была пастаўлена. Кропка была пастаўлена ў канкрэтных прапановах, якія былі сфармуляваныя і ўнесеныя ў Сейм прэзідэнтам. Але па пытанні «беларусы не роўна расіяне» кропкі пастаўлена не было, і мы пра гэта якраз гаварылі.

І зноў пройдзе нейкі час — і зноў гэтыя дыскусіі ўзнікнуць у інфармацыйнай прасторы. Калі б сёння было галасаванне ў Камітэце па міжнародных пытаннях, то прапановы, якія зараз знаходзяцца ў Сейме, яны б не прайшлі. Калі б было пасяджэнне пленарнае, гэтыя б прапановы не прайшлі.

Чаго чакаць? Розныя сцэнары. Можа быць і такі, што папраўкі так і застануцца на ўзроўні прапаноў і не пойдуць далей па працэдурах.

— А які агульны настрой быў на гэтым пасяджэнні? Ці была нейкая варожасць, нейкія прэтэнзіі да беларусаў?

— Прэтэнзій увогуле не было. Было шмат пытанняў, якія тычыліся розных аспектаў, але дакладна гэта не былі папрокі. Настрой быў працоўны, пазітыўны.

Каментары10

  • Эюя
    15.12.2023
    Кропку для сябе не паставіў яшчэ сам Лябедзька. Ня можа нават адказаць на простае пытанне адзінай дзяржаўнай беларускай мовы. І гэтыя людзі будуць распавядаць літоўцам пра літвінізм і даваць нейкія гарантыі. Гарантыю захавання русского мира у Беларусі яны дадуць.
  • U
    15.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • 574767845454
    15.12.2023
    Прабачце, але хто гэта - Лябедзька? Не ведаю такога. І хто яго ўпаўнаважыў гаварыць ад імя беларусаў? 

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось17

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком7

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць