Першыя беларусы ўжо атрымалі літоўскія гуманітарныя ДНЖ на 3 гады
Сёння стала вядома, што першыя беларусы, якія звярталіся за працягам літоўскага дазволу на жыхарства па гуманітарных падставах, атрымалі рашэнне аб яго працягу на тры гады, паведамляецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.
Гэта сведчыць пра тое, што нядаўна прыняты адпаведны закон Літоўскай Рэспублікі ужо набыў моц. Раней гуманітарныя ДНЖ у Літве трэба было працягваць штогод.
«Мы вельмі ўдзячныя нашым літоўскім партнёрам за гэтыя змены ў заканадаўстве. Для нас вельмі важна, што беларусы, якія не могуць вярнуцца дадому з-за пераследу з боку рэжыму, могуць пачувацца ў бяспецы і разлічваць на своечасовую дапамогу з боку Літвы», — заявіла Святлана Ціханоўская.
Таксама выказваецца спадзяванне, што новыя змены часткова здымуць пытанне атрымання праязных дакументаў для гэтай катэгорыі беларусаў, таму што іх тэрмін прывязаны да тэрміну дзеяння ДНЖ.
Чытайце таксама:
Дарадца прэзідэнта Літвы выказаў засцярогу, што беларусы-мігранты могуць сфарміраваць пятую калону
Жонка акцёра Уладаса Багдонаса мусіла пакінуць Літву з-за праблем з ДНЖ. Яна грамадзянка Беларусі