Расія на Раство абстраляла Херсон — ёсць забітыя
З ранку 7 студзеня расійскія войскі абстрэльвалі Херсон. Вядома пра ахвяры.
Дом, у які прыляцеў снарад. Фота: тэлеграм-канал кіраўніка Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандра Пракудзіна
Кіраўнік Херсонская абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін паведаміў, што расійскія снарады трапілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці, у аб'ект крытычнай інфраструктуры ў Херсонскім раёне і на тэрыторыю заводаў у Херсоне.
Два чалавекі загінулі. Адна з іх — жанчына, у чый прыватны дом прыляцеў снарад. Яшчэ некалькі чалавек параненыя.
Чытайце таксама:
Ракета, якой РФ ударыла па Харкаве, магла быць з КНДР
Губернатар Белгарадскай вобласці анансаваў магчымасць эвакуацыі з горада