Вайна

Ракета, якой РФ ударыла па Харкаве, магла быць з КНДР

Прадстаўнік Харкаўскай абласной пракуратуры Дзмітрый Чубенка сцвярджае, што абломкі адной з ракет, якія прыляцелі ў Харкаў 2 студзеня, не падобныя на абломкі ракет, якія ўжываліся Расеяй раней, што можа паказваць на яе паўночнакарэйскае паходжанне.

Пра тое, што Паўночная Карэя паставіла Расеі нейкую колькасць балістычных ракет, у чацвер заявілі ўрады ЗША, Вялікабрытаніі і Паўднёвай Карэі. Кіеў праз некаторы час пацвердзіў, што ў першыя дні студзеня Расея сапраўды ўжывала раней не знаёмыя ўкраінскай арміі ракеты.

Чубенка паказаў журналістам абломкі ракеты і апісаў іх асаблівасці так: «Метад вытворчасці не вельмі сучасны. Ёсць адхіленні ад стандартных ракет «Іскандэр», якія мы раней бачылі пры ўдарах па Харкаву. Гэтая ракета падобная на адну з паўночнакарэйскіх ракет».

Паводле яго слоў, ад «Іскандэра» яна адрозніваецца крыху большым дыяметрам і формай хваставой часткі.

Чубенка таксама адзначыў, што раней не фіксаваліся выпадкі, каб расейцы спрабавалі схаваць маркіроўку ракет.

«Спроба зацерці нумары на пэўных дэталях сведчыць аб жаданні схаваць інфармацыю аб гэтай ракеце. Да таго ж па ўнутраным абсталяванні мы бачым: надпісы ўнутры не вельмі акуратныя, зробленыя ўразнабой. Звычайна ў такіх ракетах, зробленых і ў Савецкім Саюзе, і ўжо ў Расеі, надпісы вельмі акуратныя, усё зроблена вельмі старанна, часам ставяцца нават прозвішчы работнікаў завода, каб усталяваць адказных — хто менавіта і што рабіў. Тут жа такога няма. І тыя надпісы, лічбы, абрэвіятуры, якія ёсць, яны разнатыпныя», — распавёў Чубенка.

«Менавіта таму мы схіляемся да версіі, што гэта можа быць ракета, пастаўленая Паўночнай Карэяй», — дадаў чыноўнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць