Міліцыя злавіла ў Калодзішчах 14 нелегалаў
Парушальнікаў даставілі ў аддзяленне міліцыі. Разглядаецца пытанне аб дэпартацыі.
Міліцыя атрымала аператыўную інфармацыю, што ў адным з дамоў могуць незаконна знаходзіцца замежныя грамадзяне. Па адрасе выехалі супрацоўнікі Мінскага РУУС, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.
У выніку высветлілася, што ў жыллі знаходзяцца 14 замежнікаў: восем грамадзян Пакістана, трое Афганістана, два — Непала і адзін — Індыі. Нелегалы прыехалі ў нашу краіну з тэрыторыі Расіі без наяўнасці дзейных віз Рэспублікі Беларусь, падкрэслілі ў міліцыі.
Парушальнікаў даставілі ў аддзяленне міліцыі. Разглядаецца пытанне аб дэпартацыі.
За 2023 год у Беларусі выяўлена 596 груп нелегальных мігрантаў (каля 4000 чалавек). Сярод іх пераважалі грамадзяне Афганістана, Сірыі, Ірана, Індыі, дадалі ў міліцыі.
Чытайце таксама:
Перанакіраванне мігрантаў з Беларусі на мяжу з Фінляндыяй — ініцыятыва расійскіх сілавікоў
Расія стварыла падстаўную авіякампанію, каб перавозіць нелегальных мігрантаў у Еўропу праз Мінск
Новы міністр унутраных спраў Польшчы плануе ўмацоўваць плот на мяжы з Беларуссю