Сілавікі затрымалі беларуса, які ў часе пратэстаў 2020 года даў інтэрвʼю каналу Навальнага
Канал сілавікоў апублікаваў відэа з хлопцам, якога затрымалі за ўдзел у пратэстах у Мінску ў 2020 годзе.
Скрын відэа
На відэа сілавікоў ён гаворыць, што ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года, нібыта аказваў супраціўленне міліцыянтам і даў інтэрвʼю каналу расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
У чым абвінавачваюць хлопца і ў якім статусе ён цяпер, невядома.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК выклаў відэа з музыкамі Nizkiz, пагражаюць пяццю гадамі
Ксёндз Генрых Акалатовіч ужо два месяцы знаходзіцца ў «Амерыканцы»