Грамадства1111

«Цяпер я абсалютна шчаслівая, а шчаслівая, таму што вольная». Мэрыем Герасіменка эвакуіравалі з Беларусі

Мэрыем Герасіменка, якую асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за песню «Океана Эльзи», пакінула Беларусь.

Пра гэта спявачка напісала ў сацсетках. 

«Добі вольны» — у гэтых словах цяпер для мяне столькі сэнсу. Калі б у мяне спыталі: «Што для цябе шчасце?», я б з упэўненасцю сказала: «Свабода! Свабода перамяшчэння, свабода думак, свабода займацца тым, што любіш і чым гарыш. Свабода — гэта самае галоўнае для мяне.

Сёння я прачнулася шчаслівай…

Я пакінула Беларусь! Гэтай падзеі наканавана было адбыцца», — напісала спявачка. 

Яна падзякавала «Байсолу» і Андрэю Стрыжаку за дапамогу ў эвакуацыі. 

«Самае галоўнае, я хачу каб вы ведалі, мае дарагія, зараз я абсалютна шчаслівая, а шчаслівая, таму што цалкам вольная і працягваю свой яркі шлях», — дадала яна. 

Беларусь таксама пакінулі ўладальнік бара «Банкі-бутэлькі» і ягоная жонка. Андрэй і Марыя Жук цяпер знаходзяцца ў Варшаве.

Мэрыем Герасіменка затрымалі 4 жніўня 2022 года пасля канцэрта ў мінскім бары «Банкі-бутэлькі», дзе спявачка выконвала песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны. Факт выканання песні на ўкраінскай мове абурыў прапагандыстаў.

Пасля затрымання спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Пасля перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА.

20 студзеня 2023 года суддзя Вікторыя Шабуня асудзіла Мэрыем Герасіменка да трох гадоў «хатняй хіміі». 

Мэрыем — лідарка гурта Meriem Band і аўтарка шматлікіх сінглаў. Спявачка атрымала шырокую вядомасць пасля ўдзелу ў некалькіх вакальных шоу. Так, напрыклад, яна брала ўдзел ва ўкраінскім песенным конкурсе «Голос країни» ў 2018 годзе.

Каментары11

  • Багдан
    16.01.2024
    У вольным Менску абавязкова адбудзецца сумесны канцэрт беларускіх і ўкраінскіх зорак. Таксама там выступіць і Мерыем са сваім музычным гуртом. І Шабуня таксама будзе слухаць канцэрт сваіх былых суайчыннікаў. У турме.
  • Финкельштейн
    16.01.2024
    EMIL, Самое главное в комментарии с ником EMIL это то, что этот комментарий сделан по указанию Ивана Станиславовича Тертеля.
  • longer
    16.01.2024
    EMIL, а лукашысты робяць усё, каб толькі людзі ніколі да іх не зьвярталіся. Мне асабіста не дапамагла ні літоўская дапамога, ні байсол, але неяк яны ўсё ж такі рэагавалі, хоць і павольна. Мажліва, камусьці і дапамагаюць. Дзякуй богу, я здолела пасьпяхова эвакуявацца сама, але я ўжо пасьпела адбыць адзін тэрмін і была навучана, што другога чакаць ня варта. Акрамя таго плаціць грошы лукашыстам у выглядзе падаткаў - лічу гэта найвялікшым злачынставам. Таму карыстайцеся ўсемі мажлівымі магчымасьцямі і зьязджайце зь Беларусі. чым хутчэй, тым лепей.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць