У Славакіі адмянілі кірмаш Свята-Елісавецінскага манастыра
18.01.2024 / 14:11
Мерапрыемства планавалася на 12 студзеня ў манастырскім доме ў сяле Ладамірава Прэшаўскага краю.
«Беларускія манашкі з манастыра ў Мінску зарабляюць грошы для расейскіх салдат. Спроба ў Ладаміраве, дзе хацелі арганізаваць выставу-продаж, канчаткова правалілася. Нават наш праваслаўны тэалагічны факультэт ужо зачыніў перад імі дзверы», — піша «Хрысціянская візія» са спасылкай на sme.sk.
Артыкул выклікаў бурнае абмеркаванне. Адна чытачка пытаецца ў каментарах пад артыкулам:
Як падтрымка салдат, матэрыяльная ці маральная (лісты) гэтых манашак да салдат ваюючага боку, які ўварваўся ў суседнюю краіну, забіваючы там мірнае насельніцтва, у тым ліку дзяцей, спалучаецца з хрысціянствам, якое прадстаўляюць гэтыя манашкі…?»
Свята-Елісавецінскі манастыр у Мінску рэгулярна ладзіць дабрачынныя зборы і дасылае дапамогу на акупаваны Данбас.
Чытайце таксама:
Свята-Елісавецінскі манастыр арганізоўвае кінапрэм'еру расійскай агіткі