Грамадства2121

У Свята-Елізавецінскім манастыры правялі Z-канцэрт. На сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна

У Свята-Елісавецінскім манастыры правялі праваенны канцэрт. Сцэну «ўпрыгожылі» партрэтамі кіраўніка «ДНР» Дзяніса Пушыліна, яго папярэдніка Аляксандра Захарчанкі, камандзіра супрацьтанкавага спецпадраздзялення «Спарта» «ДНР» Арсена Паўлава («Матаролы») і камандзіра батальёна «Самалі» «ДНР» Міхаіла Талстых («Гіві»). На гэта звярнула ўвагу «Хрысціянская візія». 

Крыніца: «Хрысціянская візія»

«Праграма канцэрта была праваеннай, у большасці песень гучала тэма «За Расію да канца», валанцёры ўвесь час са сцэны заклікалі «паскорыць перамогу». Ваенную песню выконвалі і выхаванцы школы «Іхвіс». Яркай прыкметай прарасійскага мілітарызму паслужыла і сцэнічнае афармленне. У партрэтах асоб Данбаса адгадваліся вядомыя ваенныя злачынцы», — піша рэсурс.

Сярод партрэтаў можна пазнаць кіраўніка так званага «ДНР» Дзяніса Пушыліна, яго папярэдніка Аляксандра Захарчанку, камандзіра супрацьтанкавага спецпадраздзялення «Спарта» «ДНР» Арсена Паўлава («Матаролу») і камандзіра батальёна «Самалі» «ДНР» Міхаіла Талстых («Гіві»).

Канцэрт у падтрымку расійскіх вайскоўцаў пад назвай «Сваіх не кідаем» прайшоў 4 чэрвеня. 

У першай афішы, на якой манастыр паведамляў пра збор сродкаў на гэтым дабрачынным канцэрце для расійскіх вайскоўцаў, выкарыстоўвалася і літара Z. Пасля агалоскі манастырскі цэнтр «Каўчэг» перавярстаў афішы — Z прапала, цяпер там збіралі на «закупку медабсталявання і лекавых сродкаў для шпіталяў Данбаса».

Свята-Елізавецінскі манастыр не першы раз арганізуе мерапрыемствы ў падтрымку расійскай агрэсіі.

Каментары21

  • Чаркашкварка
    18.06.2023
    Зарасiю да канца. Гэта значыць хворыя шызiкi самi i сваiх дзяцей у ядзерны пепел? Можа лепей у навiнкi, палячыцца, там жа побач. А нашых беларускiх дзяцей не чапайце.
  • Лёша
    18.06.2023
    Праваслаўная царква чарговы раз аба**алася. Каб я быў вернікам, даўно б перайшоў у іншую канфесію
  • Суседства з Навінкамі даводзіць да шызафрэніі
    18.06.2023
    Як казаў казлабароды Веня: "Царква па-за палітыкай". Няўжо і тут схлусіў?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць