БЕЛ Ł РУС

З 1 лютага вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

26.01.2024 / 8:54

Nashaniva.com

Новы памер БПМ будзе дзейнічаць па 30 красавіка, і ў сярэднім на душу насельніцтва павялічыцца на 10,6% і складзе 406,74 рубля.

Мінулы раз БПМ павышалі з 1 лістапада 2023 года.

У выніку з 1 лютага па 30 красавіка бюджэт пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў наступных памерах:

Змены закрануць каля 1,5 млн атрымальнікаў сацыяльных выплат, устаноўленых ад БПМ, бо аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты.

Напрыклад, сацыяльныя пенсіі і дапамогі па доглядзе інваліда, а таксама дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і разавыя выплаты пры нараджэнні дзіцяці.

Да прыкладу, пры нараджэнні першынца сям'і заплацяць 4067,4 рубля (плюс 389,5), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 5694,36 рубля (плюс 545,3), піша Office Life.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак за снежань рэкордна вырас, а ў Мінску наогул — $1000. У чым падвох?

З 1 лютага крыху вырасце дапамога на дзяцей

Самазанятыя пачалі атрымліваць лісты пра залічэнне ў дармаеды. Як такое магчыма?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула