Работнік Следчага камітэта пайшоў у дэпутаты не ад праўладнага спіса. І нават не дайшоў да выбараў
Адміністрацыя Лукашэнкі даўно ўжо вызначыла, хто павінен быць пераможцам на той ці іншай выбарчай акрузе. Калі ж нейкі грамадзянін з уласнай ініцыятывы спрабуе стаць кандыдатам у дэпутаты-2024, то ён успрымаецца сістэмай як перашкода для стэрыльнасці. Нават калі ён сам з’яўляецца часткай сістэмы.
На выбарах у парламент па Белавежскай акрузе № 8 збіраў подпісы ў сваю падтрымку 50-гадовы Арнольд Брагінец. Ён працуе вядучым інжынерам ва Упраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
Аднак Брагінец не выглядаў праўладным кандыдатам — хоць і фармальна прадстаўнік сілавога ведамства, але мае занадта нізкую пасаду для будучага дэпутацтва.
«Наша Ніва» ў сваім прагнозе рабіла стаўку на дырэктарку Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольгу Барысюк. Здаецца, нашы разлікі былі слушныя.
Хоць Брагінец і прынёс у выбарчую камісію подпісы ў сваю падтрымку, яго з нейкай прычыны не зарэгістравалі. Імя інжынера СК не будзе ў бюлетэнях.
Чытайце таксама:
110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў