У аэрапорце Мінска затрыманыя двое ізраільцян
Яны былі вымушаныя даць на праверку мытнікам свае мабільныя тэлефоны.
Журналіст 13-га канала ІТВ Йосі Элі паведаміў у сваім блогу ў сетцы Х, што ў аэрапорце Мінска затрыманыя двое ізраільцян.
Па словах аднаго з затрыманых, які запісаў відэа, ён і яго таварыш, якія праходзілі мытны надгляд, былі вымушаныя даць на праверку мытнікам свае мабільныя тэлефоны: мяркуючы па ўсім, падставай для затрымання сталі вайсковыя фатаграфіі ізраільцян, якія даказваюць, што яны з'яўляюцца вайскоўцамі, піша Newsru.co.il.
Выданне піша, што афіцыйнага пацверджання таго, што на тэрыторыі Беларусі забаронены ўезд вайскоўцам-грамадзянам іншых дзяржаў знайсці не ўдалося.
Чытайце таксама:
Траіх ізраільцян ужо некалькі дзён трымаюць у ізалятары мінскага аэрапорта. Што адбываецца?
Ізраільцяне забілі трох баевікоў ХАМАС у шпіталі на палесцінскай тэрыторыі