Свет1717

Траіх ізраільцян ужо некалькі дзён трымаюць у ізалятары мінскага аэрапорта. Што адбываецца?

Ізраільскія тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім грамадзянін Ізраіля расказвае пра тое, як яго разам з сябрамі пасля прылёту затрымалі ў мінскім аэрапорце і актыўна вывучалі змесціва тэлефонаў. Са словаў мужчыны, сілавікам не спадабаліся знойдзеныя фоты салдат ЦАХАЛ (Арміі абароны Ізраіля).

Кадры з відэа, на якім ізраільцянін распавядае пра затрыманне ў мінскім аэрапорце пасля прылёту ў Беларусь. Само відэа запісана ў ізалятары аэрапорта. Крыніца: тэлеграм-канал «Израильские Трудовыебудни»

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Израильские Трудовые будни», пазаўчора ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пасля прылёту затрымалі трох грамадзян Ізраіля і змясцілі ў ізалятар аэрапорта.

Дакладная прычына затрымання невядомая, аднак са слоў аднаго з ізраільцян, які запісаў відэа з ізалятара, беларускія сілавікі зацікавіліся фатаграфіямі салдат ізраільскай арміі, знойдзенымі ў тэлефонах мужчын.

«Я разам з яшчэ двума сябрамі прыляцелі ўчора ноччу ў Мінск і на пашпартным кантролі нас адвялі ў бок для допыту і ператрусу. У нас забралі тэлефоны і актыўна іх правяралі, пакуль не знайшлі фатаграфіі ізраільскіх салдат, нават не нашы, бо мы не служылі.

Адзін афіцэр спытаў, хто гэтыя салдаты, і мы адказалі, што частка з іх — нашы сябры, а астатніх не ведаем. У выніку афіцэр вырашыў, што мы злачынцы, і адправіў нас у ізалятар», — распавядае ізраільцянін Ліор Юнан на відэа, якое было апублікавана 2 лютага.

Мужчына на момант запісу відэа адзначыў, што ў яго з сябрамі канфіскавалі багаж і што яны знаходзяцца ў ізалятары ўжо два дні ў адной і той жа вопратцы і амаль без вады і ежы.

Пры гэтым ізраільцянін дадаў, што прадстаўніца пасольства Ізраіля ў Беларусі змагла прынесці крыху вады і ежы, аднак яна «баялася казаць шмат».

«Мы дагэтуль не ведаем, што рабіць. Прадстаўніца пасольства заявіла, што сама баіцца казаць занадта шмат.

Па выніку нам сказалі чакаць супрацоўніка авіякампаніі Flydubai, праз якую мы і прыляцелі ў Беларусь», — расказаў Ліор Юнан.

Адзначым, што пасольства Ізраіля ў Беларусі пакуль не каментавала сітуацыю публічна. Маўчыць і беларускае МЗС.

Каментары17

  • Израильтянин
    03.02.2024
    Ну как минимум одного израильского гражданина в 20-м избили силовики. Он ещё какие-то свидетельства искал и жалобы подавал в Израиле. И ничего.
  • Ганьба
    03.02.2024
    Ну, амбасада Ізраіля ў свой час знатна палізала рэжыму. Чакалі ўдзячнасці?
  • бабруйчанін
    03.02.2024
    У аэрапорце Тель Авіва без тлумачєннеу грамадзян рБ з Візамі вярталі ...і ні толькі з Беларусі.Ніякіх консулау паслоу ..Шараговая працауніца на кантроле у аєрапорце і ніякіх канцоу тлумачєнняу..Паводзяць ціха з пасольства)) гєта Вам ні Таіланд.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць