БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ліды патэлефанаваў у міліцыю — яго асудзілі за абразу Лукашэнкі

6.02.2024 / 11:13

Nashaniva.com

Атрымаў год калоніі.

27 снежня 2023 года ў Лідзе агучылі прысуд 63-гадоваму Генадзю Жукелю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Прысуд агучыла суддзя Наталля Лобан. 

Мужчына патэлефанаваў у раённую міліцыю і выказаўся ў бок Лукашэнкі, калі размаўляў з дзяжурным.

У гэты момант ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Раней яго ўжо судзілі за хуліганства і некалькі разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. 

Чытайце таксама:

Барыс Хамайда прыйшоў у суд, але яго там не чакалі

У Жодзіне затрымалі былых супрацоўнікоў міліцыі, якія ў 2020 годзе запісалі зварот да калег

У Наваполацку судзяць барабаншчыка гурта Paranoia Dolls

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула