БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна краіна вырашыла легалізаваць эўтаназію

8.02.2024 / 07:50

Nashaniva.com

Рашэнне прыняў Канстытуцыйны суд Эквадора пасля пазову жанчыны, якая пакутуе ад бакавога аміятрафічнага склерозу.

Рашэнне было вынесена пасля разгляду пазову 42-гадовай Паолы Рольдан, якая на працягу трох гадоў пакутуе на бакавы аміятрафічны склероз і прыкаваная да ложка, піша Universo.

Эўтаназія — гэта пазбаўленне чалавека жыцця, якое ўжываецца ў якасці магчымасці спыніць яго пакуты ад старасці або хваробы.

Яна бывае пасіўнай і актыўнай: у першым выпадку пацыент адмаўляецца ад далейшага лячэння, што паскарае смерць, пры актыўнай доктар уводзіць пацыенту смяротную дозу прэпарата.

Актыўная эўтаназія дазволена ў Бельгіі, Іспаніі, Люксебургу, Нідэрландах, Швейцарыі і шэрагу амерыканскіх штатаў.

Чытайце таксама:

Дзіцячая эўтаназія — што паказвае досвед Бельгіі ў гэтай сферы і чаму гэта важна

Навукоўцы: эўтаназія, магчыма, існавала ў імперыі інкаў

Урад Нідэрландаў ухваліў магчымасць эўтаназіі для дзяцей

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула