У ДТЗ у Полацкім раёне загінулі два чалавекі
Сёння каля дзесяці раніцы на аўтадарозе Полацк-Мінск паблізу вёскі Семянец, паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца аўтамабіля KIA Sorento не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Renault Logan.
У выніку здарэння пасажыры Renault — 71-гадовы мужчына і 72-гадовая жанчына — загінулі на месцы, 48-гадовы кіроўца перададзены медыкам.
Чытайце таксама:
У ДТЗ з мікрааўтобусам пад Віцебскам траўмы атрымалі сямёра пасажыраў