Жыхара Навагрудка аштрафавалі за дапамогу ад INeedHelp. Сума штрафу ў два разы большая за суму дапамогі
14.02.2024 / 15:14
Жыхар Навагрудка звярнуўся па дапамогу ў ініцыятыву «ў інтарэсах свайго сына», якога асудзілі па крымінальным артыкуле.
Ineedhelp.by
Суд аштрафаваў жыхара Навагрудка, які звярнуўся па дапамогу ў ініцыятыву INeedHelp, на 600 рублёў паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе (артыкул 24.15) вынікае з пастановы, апублікаванай у банку звестак судовых пастаноў. Дапамогі ён атрымаў на 300 рублёў, піша Mediazona.by.
Жыхар Навагрудка звярнуўся па дапамогу ў ініцыятыву «ў інтарэсах свайго сына», якога асудзілі па крымінальным артыкуле.
З 2022 года па студзень 2024 года ён атрымаў прадуктовую дапамогу праз сэрвіс «Едастаўка» памерам 300 рублёў.
Такім чынам ён, на думку суда, «стварыў пагрозу прычынення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выяўленую ў публічнай загадзя неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія ўчынілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатусу «палітвязняў».
Суд аштрафаваў бацьку палітвязня, а таксама спагнаў з яго ў даход дзяржавы 300 рублёў.
Беларускія ўлады прызналі ініцыятыву INeedHelp «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Чытайце таксама: