БЕЛ Ł РУС

Зяленскі ў другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання запісаў зварот з Гастомеля

24.02.2024 / 13:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны прыехаў на аэрадром у Гастомелі, адкуль павінен быў пачацца расійскі «захоп Кіева за тры дні». Ён падзякаваў украінцам, якія два гады змагаюцца за перамогу.

Скрыншот відэа

«Вялікія людзі вялікай краіны! Я неверагодна ганаруся ўсімі. Я захапляюся кожным з іх. Я веру ва ўсіх. Любы нармальны чалавек хоча, каб вайна скончылася. Але ніхто з нас не дапусціць, каб наша краіна скончылася.

Таму да слоў аб спыненні вайны мы заўсёды дадаем: на нашых умовах. Таму слова мір заўсёды гучыць: справядлівы. Таму слова «незалежная» заўсёды будзе стаяць побач са словам «Украіна» ў будучай гісторыі. Давайце змагацца за гэта. І мы пераможам. У найлепшы дзень нашага жыцця.

Дзякуй усім вам, салдатам, нашым людзям і ўсім у свеце, хто стаіць за нас і праўду. Слава Украіне!», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі

Вітаўтас Ландсбергіс: Расія цалкам выраджаецца, яна нясе чалавецтву зло, яна — бяда і хвароба

«Ідзе вайна, а нашы з пісталецікамі і флікерамі». Як беларуская мяжа выглядала ў першыя месяцы расійскага ўварвання ва Украіну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула