З 1 сакавіка мытнікі Беларусі павялічаць колькасць супрацоўнікаў на пазасталых з Літвой пераходах
З 00:00 1 сакавіка Літва ў аднабаковым парадку перакрывае пункты пропуску «Райгорад» / («Прывалка») і «Лаварышкі» / («Катлоўка»). Беларуская мытня перавядзе частку супрацоўнікаў і абсталявання ў тыя, якія працягваюць працаваць, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: trans.info
Адкрытымі для руху застаюцца пункты пропуску «Мядзінінкай» / «Каменны Лог» і «Шальчынінкай» / «Беняконі». Аднак абмежаванні іх таксама закранулі. Па рашэнні літоўскага боку, з 1 сакавіка там спыняць прапускаць пешаходаў і веласіпедыстаў.
Беларускі бок вырашыў прыняць меры, каб пазбегнуць затораў і знізіць час праходжання. Акрамя таго, у «Каменны Лог» і «Беняконі» будуць перададзеныя некаторыя сродкі кантролю з «Прывалкі» і «Катлоўкі».
Закрыццё яшчэ двух памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю ўрад Літвы ўхваліў 21 лютага. Акрамя таго, з сярэдзіны жніўня 2023 года ўжо часова закрытыя памежныя пераходы «Шумск» і «Цверач» («Лоша» і «Відзы» з беларускага боку).
Чытайце таксама:
МЗС Беларусі заявіла, што рэзка адрэагуе на дзеянні Вільні па закрыцці памежных пунктаў
Памежныя пункты Катлоўка і Прывалка на мяжы з Літвой закрываюцца з сакавіка