Грамадства2020

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

«І верагодна, надоўга», — кажа літоўскі прэзідэнт аб планах закрыць яшчэ два кантрольна-прапускныя пункты (КПП) на мяжы з Беларуссю.

«Яна ўжо апусцілася, яна апусцілася ўсім сваім цяжарам 24 лютага 2022 года», — сказаў Наўседа журналістам у чацвер, адказваючы на пытанне, ці з'яўляецца скарачэнне прапускной здольнасці мяжы з Беларуссю прыкметай таго, што апускаецца новая жалезная заслона, піша LRT.

Па словах прэзідэнта Літвы, нават пасля пачатку вайны некаторыя заходнія лідары «яшчэ некаторы час мелі ілюзіі» адносна магчымасці дыялогу паміж Захадам і Усходам, але яны развеяліся пасля разні ў Бучы.

«Нават пасля пачатку вайны некаторыя мае калегі ў еўрапейскай Радзе ўсё яшчэ мелі ілюзіі, але некаторыя з іх тут жа адмовіліся ад іх, даведаўшыся пра зверствы, якія Расія прадэманстравала ў Бучы. Так што «жалезная заслона» ўжо ёсць, яна, імаверна, апусцілася надоўга, я не бяруся меркаваць, на дзесяцігоддзі ці на гады, гэта шмат у чым будзе залежаць ад будучага расійскага рэжыму», — сказаў Наўседа.

Ён таксама адзначыў, што «існаванне гэтай жалезнай заслоны стварае праблемы як для NATO агулам, так і для Літвы, якой трэба будзе зрабіць» шмат працы і зрабіць яе хутка».

«Павольная праца сёння немагчымая, асабліва ў сферы абароны нам трэба дзейнічаць хутка, каб падрыхтавацца да любых выклікаў, якія могуць узнікнуць», — адзначыў кіраўнік Літоўскай дзяржавы.

Камісія нацыянальнай бяспекі ў аўторак прапанавала прыпыніць рух тавараў, транспарту і людзей праз КПП «Лаварышкі» («Катлоўка» з беларускага боку) і «Райгарад» («Прывалка» з беларускага боку), а таксама паступова скараціць колькасць рэгулярных пасажырскіх аўтобусных рэйсаў у Беларусь. Рашэнне аб гэтым павінен прыняць урад.

Яшчэ адна прапанова — абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў у чыгуначным пункце пропуску «Кяна» («Кібартай»). Гэта прапанова накіравана на вырашэнне праблемы высадкі ў Літве асоб, якія ідуць транзітнымі цягнікамі ў Калінінград, з дакументамі, выдадзенымі любой краінай-членам Еўрапейскага Саюза для паездак у краіны супольнасці. Каля 13 тыс.чалавек у год высаджваюцца або садзяцца ў Кяне.

Літоўскія ўлады сцвярджаюць, што гэтыя ініцыятывы накіраваныя на развязанне праблем нацыянальнай бяспекі, кантрабанды і парушэння міжнародных санкцый.

У жніўні мінулага года Літва закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумск» («Лоша») і «Цверач» («Відзы»). З закрыццём «Лаварышак» і «Райгарда» на мяжы з Беларуссю застанецца яшчэ два КПП — «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»).

Каментары20

  • Жора
    09.02.2024
    Жалезная заслона апускаецца для беларускага грамадства, каторае ў абсалютнай большасці не падтрымлівае вайну, таму апеляцыі Наўседы да 24 лютага 2022 не толькі абсалютна некарэктныя, але і абразлівыя.
  • Літва перадусім
    09.02.2024
    Нашы суседзі кіруюцца выключна нацыянальнымі інтарэсамі, і зараз варта задумацца, куды падацца далей, пакуль не пачалося...
  • Вандам
    09.02.2024
    А можа транзіт расійскага збожжа закроеце для пачатку? Уся ваша чыгунка ў расійскіх вагонах са збожжам, магчыма з акупаваных тэрыторый🤦‍♂️

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза13

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі29

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў5

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

У Гродне будуюць шматпавярховік, якому могуць пазайздросціць мінчукі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза13

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць