БЕЛ Ł РУС

На Шаганарскай ЦЭЦ у расійскай Тыве адбыўся выбух. 18 чалавек шпіталізаваныя

6.03.2024 / 8:24

Nashaniva.com

У кацельні электрастанцыі пачаўся пажар, які прывёў да выбуху. Што стала прычынай узгарання, не паведамляецца.

На Шаганарскай ЦЭЦ у расійскай Тыве (поўдзень Сібіры) адбыўся выбух.

Baza піша, што ў выніку пацярпелі больш за 20 чалавек. Яшчэ некалькі могуць знаходзіцца пад заваламі.

«112» паведаміў, што выбух адбыўся ў памяшканні падачы паліва. Разбурана стужка для падачы вугалю і адна са сцен будынка.

Кіраўнік Тывы Уладзіслаў Хавалыг паведаміў, што пажар на ЦЭЦ быў лакалізаваны. У выніку здарэння, заявіў Хавалыг, 18 чалавек былі шпіталізаваныя. Шасцёра з іх — у цяжкім стане, дзевяць чалавек — у стане сярэдняй цяжкасці. Усяго на змену на ЦЭЦ выйшаў 21 чалавек, пошукі траіх працягваюцца, дадаў кіраўнік рэгіёна.

Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу па артыкуле аб нядбайнасці.

Чытайце таксама:

У сталіцы Кыргызстана ўзарвалася адзіная ЦЭЦ. У горадзе няма святла і гарачай вады

Завод Tesla пад Берлінам спыніў сваю працу з-за пажару — экаактывістаў падазраюць у падпале

У Самарскай вобласці адбыўся выбух на чыгуначным мосце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула