БЕЛ Ł РУС

Фейгін: Пуцін вызначыўся, каму перадасць уладу

8.03.2024 / 17:53

Nashaniva.com

Блогер Марк Фейгін зрабіў нечаканы прагноз.

Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа.

Пад час стрыму Дзмітрыя Гардона Марк Фейгін адзначыў, што Пуцін абавязкова завядзе ва ўладу сваіх дачок. Але, па словах блогера, Расія — сэксісцкая краіна, і «жаночае пытанне ў палітыцы і ўладзе не простае». Пуцін хутчэй за ўсё выбярэ шлях максімальнага знаходжання ва ўладзе да сваёй немачы, да моманту, пакуль у яго не з'явіцца спадкаемец.

І тут Фейгін звяртае ўвагу на дзяцей Кабаевай: «Там ёсць сыны».

Дзмітрый Гардон і Марк Фейгін. Скрын відэа DmytriyGordon / YouTube

Блогер кажа, што па розных чутках, у Пуціна ад Кабаевай нібыта двое сыноў — Іван і Уладзімір, — і ён хоча дачакацца паўналецця аднаго з іх. Калі ўлічваць, што сувязь з Кабаевай у Пуціна меркавана адбывалася ў пачатку нулявых, то цяпер аднаму з сыноў магло споўніцца 9-10 гадоў.

«Думаю, што ён [Пуцін] для сябе канчаткова вызначыўся, што ягоную ўладу будзе прымаць ягоны сын. Сыну ў момант, калі ён будзе адчуваць немач, будзе 21 год ці 25 гадоў. Гэта пытанне заканадаўства. Яны, безумоўна, могуць гэта вырашыць.

Ці будзе пры ім рэгент — дачка Пуціна, — ці сам сын адразу зойдзе [у крэсла прэзідэнта], гэта ўжо тэхніка. Яны вырашаць. Ён ужо даслаў сігнал, што ўлада будзе дынастычнай. Іншай улады не будзе», — сцвярджае Фейгін.

Чытайце яшчэ:

Кабаева ўсё? Уладзімір Пуцін знайшоў новае каханне — гісторыка з лонданскай адукацыяй

Расследавальнікі расказалі, дзе жывуць Пуцін з Кабаевай і як выглядае іх жытло

«Расія — чалавекацэнтрычнае грамадства». Старэйшая дачка Пуціна дала вялікае інтэрвʼю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула