БЕЛ Ł РУС

Парламент ЕС прыняў першы закон аб штучным інтэлекце

13.03.2024 / 15:5

Nashaniva.com

Галоўны камісар ЕС па ўнутраным рынку Цьеры Брэтан назваў новыя правілы «гістарычнымі».

Еўрапейскі парламент ухваліў закон аб штучным інтэлекце, які ўстанаўлівае патрабаванні да распазнавання твараў або да праграм для працы з тэкстам і выявамі, такім як ChatGPT, піша Bild.

Напрыклад, распрацоўшчыкі павінны будуць маркіраваць тэксты, гукі і выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, каб не ўводзіць людзей у зман.

Больш строгія правілы павінны прымяняцца да дадаткаў «з высокімі рызыкамі», такім як распазнанне твараў на вакзалах або ў іншых грамадскіх месцах. У будучыні спатрэбіцца рашэнне суду для выкарыстання такіх тэхналогій.

Па сутнасці законам забараняецца масавае сачэнне з выкарыстаннем біяметрычных даных, як гэта робіцца ў Кітаі.

Галоўны камісар ЕС па ўнутраным рынку Цьеры Брэтан назваў новыя правілы «гістарычнымі». Паводле яго слоў, гэта першы ў свеце закон аб штучным інтэлекце.

Чытайце таксама:

Хутка праграмісты стануць непатрэбныя, іх заменіць штучны інтэлект — кіраўнік NVIDIA

Саюзнікі збіраюцца перадаць Украіне тысячы дронаў са штучным інтэлектам

Расійскі студэнт з дапамогай штучнага інтэлекту знайшоў сабе дзяўчыну. Гісторыя дайшла да прапановы шлюбу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула