БЕЛ Ł РУС

Мэр Парыжа: На Алімпіядзе расійскім і беларускім спартсменам будуць не рады

31.03.2024 / 8:4

Nashaniva.com

Мэр Парыжа Ан Ідальга наведала Кіеў і заявіла, што на Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях, якія пройдуць гэтым летам у французскай сталіцы, спартсменам з Расіі і Беларусі будуць не рады.

 Парыж рыхтуецца да Алімпіяды. Фота: AP Photo / Michel Euler

«Я хачу сказаць расійскім і беларускім спартсменам, што ў Парыжы ім не рады, а ўкраінскім спартсменам і ўсяму ўкраінскаму народу — што мы іх вельмі моцна падтрымліваем», — сказала Ідальга. 

Афіцыйныя зборныя Расіі і Беларусі не будуць дапушчаныя сёлета да гульняў, але індывідуальныя спартсмены змогуць прыняць у іх удзел у нейтральным статусе, без сцяга сваёй краіны і пры ўмове, што яны адкрыта не падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны.

Чытайце таксама:

У Гомелі закрываюць найбуйнейшы спартыўны клуб — прычыны, напэўна, палітычныя

Германія не давала візы батутысту Літвіновічу, але ён усё адно прыехаў у краіну і адабраўся на Алімпіяду. Як так?

МАК зацвердзіў сцяг, пад якім на Алімпіядзе будуць выступаць беларусы і расіяне. Без чырвонага, але з зялёным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула