Самазанятых і рамеснікаў абавяжуць плаціць унёскі ў фонд сацабароны
31.03.2024 / 16:15
Рамеснікі і самазанятыя будуць абавязаныя з 1 кастрычніка 2024 года рабіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта прапісана ў апублікаваным на Нацыянальным прававым партале праекце закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці».
Ён прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні, піша «Точка».
З названай даты ўносіць плацяжы ў ФСАН абавязаны рамеснікі і асобы, якія займаюцца аграэкатурызмам.
Але ёсць выключэнне. Атрымальнікі пенсій могуць пералічваць унёскі па жаданні.
Чытайце таксама:
Якія змены ў законе па «дармаедах» чакаюцца з 1 красавіка
Дэпутаты зацвердзілі законапраект, які дабʼе прадпрымальнікаў. Іх хочуць зрабіць юрасобамі