Грамадства11

Уласнікаў помнікаў архітэктуры вызвалілі ад двух падаткаў

Змяненні закрануць тысячы аб'ектаў па ўсёй краіне.

Завод «Аліварыя» ў Мінску размяшчаецца ў гістарычным комплексе, прызнаным гісторыка-культурнай каштоўнасцю. 

26 сакавіка 2024 года набыла моц пастанова Міністэрства культуры ад 7 сакавіка 2024 г. № 22 «Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак».

Паводле яе, з 1 студзеня 2024 г. помнікі архітэктуры і помнікі горадабудаўніцтва, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку.

Вызначыць, ці належыць гісторыка-культурная каштоўнасць да пералічаных катэгорый, можна па чацвёртым знаку ў шыфры. Чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткі аб гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з яе характарыстыкамі: А — дакументальныя помнікі; Б — запаведныя мясціны; В — помнікі археалогіі; Г — помнікі архітэктуры; Д — помнікі гісторыі; Е — помнікі горадабудаўніцтва; Ж — помнікі мастацтва; М — калекцыя; Н — камплект.

Пад палажэнні пастановы падпадаюць толькі культурныя каштоўнасці са знакамі Г (помнікі архітэктуры) і Е (помнікі горадабудаўніцтва) у шыфры. 

На сёння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключана 1838 помнікаў архітэктуры і 14 помнікаў горадабудаўніцтва. Апошнія гэта ў першую чаргу гістарычныя цэнтры — комплексныя аб'екты, у якія ўваходзяць дзясяткі і сотні будынкі. Такім чынам агульная колькасць помнікаў, якія вызваляюцца ад падаткаў, складзе некалькі тысяч.

Нарматыўны акт прыняты для спрыяльных умоў у тым ліку для інвестараў, якія карыстаюцца помнікамі, падтрымліваюць іх у належным стане і рэстаўруюць. Да сёння ніякай дзяржаўнай падтрымкі праектам аднаўлення і рэстаўрацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей не аказваецца, цяжар выдаткаў на захаванне помнікаў цалкам кладзецца на ўласнікаў.

Нягледзячы на падатковыя паслабленні, плаціць дзяржаве за карыстанне помнікамі ўсё роўна давядзецца.

Паводле беларускага заканадаўства за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, якая «аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы», беларускія юрыдычныя і фізічныя асобы мусяць выплачваць 5 % прыбытку ў Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, а замежныя — 25 % ад прыбытку. 

Частка грошай з Фонду пасля ідзе на рэстаўрацыю і кансервацыю знакавых аб'ектаў — Старога замка ў Гродне, Крэўскага і Гальшанскага замкаў, касцёла езуітаў у Мсціславе. Але сапраўдныя памеры Фонду застаюцца невядомымі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • даведка
    28.03.2024
    «Лидское пиво» как иностранное лицо именно за это получило задним числом требование об уплате миллионов.

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?

«Чакалі 2 гады. Віза — на 9 дзён». Як беларусы цяпер прабіваюцца ў Еўропу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць