БЕЛ Ł РУС

Мінкульт просіць вертыкаль максімальна запоўніць залы пры паказе новага прапагандысцкага шэдэўра

3.05.2024 / 18:49

Nashaniva.com

Выданне «Флагшток» атрымала копію падпісанага міністрам культуры Анатолем Маркевічам ліста, у якім той просіць Гомельскі аблвыканкам максімальна запоўніць залы гледачамі падчас паказу свежай прапагандысцкай стужкі ад «Беларусьфільма» «Час вярнуцца». 

Фільм пад назвай «Час вярнуцца» расказвае пра савецкую наступальную аперацыю на тэрыторыі Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны.

З дакумента, які апублікаваў «Флагшток», вынікае, што паказ гэтага фільма будзе весціся як мінімум да 3 ліпеня ва ўсіх кінатэатрах, навучальных установах і санаторыях Гомельскай вобласці. У іншых абласцях, трэба думаць, сітуацыя ідэнтычная.

Мяркуючы па фота з прэм'ернага сеансу ў гомельскім кінатэатры «Мір», чыноўнікі да просьбы Анатоля Маркевіча прыслухаліся. Прагляд, дарэчы, не бясплатны: за яго трэба заплаціць ад 3 да 8 рублёў у залежнасці ад месца паказу.

Чытайце таксама:

Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

На «Беларусьфільме» здымуць кіно пра бацьку Міная. Сцэнар напісаў вядомы расійскі комік

Каментары да артыкула