БЕЛ Ł РУС

У заапарку Кітая двух сабак пафарбавалі і выдалі за панд

8.05.2024 / 16:20

Nashaniva.com

Рэч у тым, што ў заапарку Тайчжоу на ўсходзе Кітая няма сапраўдных пандаў.

Таму адміністрацыя зладзіла акцыю, пафарбаваўшы двух сабак пароды чау-чау ў чорна-белыя колеры. Штодня тысячы людзей прыходзяць паглядзець на «штучных панд» ці «сабака-панду», піша Bild.

У сацсетках КНР разгарнулася дыскусія, ці не жорсткае такое абыходжанне з жывёламі.

У заапарку запэўніваюць, што выкарыстоўвалі натуральныя фарбавальнікі, якія не прычыняюць даўгапоўсцевым сабакам шкоды, і нават настойваюць на тым, што ніякага падману няма, бо запрашаюць паглядзець менавіта на сабака-пандаў.

Чытайце таксама:

У Кітаі вялікія панды перасталі лічыцца відам, які вымірае

«Панда-дыпламатыя»: трох пандаў з заапарка Вашынгтона адправілі ў Кітай

ЗША застаюцца без пандаў. Кітай забірае ўсіх назад

Каментары да артыкула