«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»
Аналітык Аляксандр Фрыдман іранізуе над мінскім жыццём былога польскага суддзі Томаша Шміта, які ўцёк у Беларусь.
Томаш Шміт у беларускім кафэ. Фота: яго тэлеграм-канал
«Смеласць польскага экс-суддзі Томаша Шміта, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, мяжуе з вар'яцтвам.
Яго жыццё, як падкрэсліў Лукашэнка, у небяспецы; за ім (хутчэй за ўсё) палююць агенты ЦРУ і MI-6, якія, па словах Шміта, кіруюць Польшчай (дзіўна, што з поля зроку экс-суддзі пакуль выслізнула гэтак папулярнае сярод польскіх канспіралогаў «сусветнае габрэйства»).
А што ж Шміт? Ён за няпоўны тыдзень не толькі дасканала авалодаў наратывамі мясцовай прапаганды, але і гуляе па Мінску і рызыкуе… І ўсё толькі для таго, каб знайсці польскія тавары і прадэманстраваць неэфектыўнасць заходніх санкцый.
І што тут скажаш? Не (супер)агент КДБ, а проста сарвігалава», — піша Фрыдман у сваім тэлеграм-канале.
Раней у сацсетках падмячалі, што нядаўна створаны канал Шміта ў тэлеграме, верагодна, вядуць работнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, бо ў допісах па-польску сустракаюцца выразы, не ўласцівыя гэтай мове.
Апроч гэтага, у канале цяпер рэпосты з прапагандысцкіх рэсурсаў.
Чытайце таксама:
У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым
Польскі суд дазволіў зняць імунітэт з уцекача ў Беларусь суддзі Шміта і выдаць ордар на ягоны арышт
Збегламу ў Беларусь суддзі Шміту ў Польшчы пагражае пажыццёвае
Суддзю, які збег у Беларусь, некалькі месяцаў вяла польская контрразведка