Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны — і паставіў сакратаром Рады бяспекі
Новым міністрам абароны Расіі стане Андрэй Белавусаў.
Сяргей Шайгу
Пра такую прапанову Уладзіміра Пуціна паведамляюць ТАСС і РІА Навіны.
Таксама расійскі кіраўнік прапанаваў перапрызначыць Бортнікава дырэктарам ФСБ, Нарышкіна кіраўніком Службы знешняй разведкі, а Золатава на пасаду кіраўніка Нацгвардыі. Сваю пасаду захавае і Сяргей Лаўроў.
Андрэй Белавусаў. Фота: Wikimedia Commons
У Савеце федэрацыі Расіі пацвердзілі, што Белавусаў прапанаваны на пасаду міністра абароны РФ.
64-гадовы Белавусаў апошнія чатыры гады працаваў першым віцэ-прэм’ерам Расіі. Да таго ён сем гадоў быў памочнікам Пуціна па пытаннях эканомікі.
Такім чынам расійскае ваеннае ведамства ўзначаліць не прадстаўнік сілавога блока, а эканаміст і дзяржаўнік.
Прызначэнне Белавусава міністрам абароны выглядае праявай незадаволенасці Пуціна праваламі расійскіх войскаў ва Украіне.
Чытайце таксама:
Лукашэнка апраўдваўся перад вайскоўцамі за сваё «калдыбанне па завуголлях з Шайгу»
«Элемент гульні супраць Шайгу». Што гавораць палітолагі пра арышт намесніка міністра абароны Расіі
Шайгу заявіў аб планах павысіць інтэнсіўнасць удараў па лагістыцы Украіны