Ноччу ў суботу не будуць працаваць карткі многіх банкаў
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэдзіў, што 18 мая будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сваім сеткавым абсталяванні.
Работы запланаваны ноччу — з 00:00 да 6:00, удакладнілі ў цэнтры.
У выніку ў гэты перыяд часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра. Праблемы могуць узнікнуць пры аплаце ў крамах і спробах зняць грошы ў банкаматах.
Субота, 18 мая, у Беларусі працоўная, у гэты дзень адпрацоўваюць за панядзелак 13 мая.