БЕЛ Ł РУС

Літва заявіла падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці адным з прыярытэтаў свайго старшынства ў Радзе Еўропы

17.05.2024 / 19:4

Nashaniva.com

Падтрымка грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і праваабаронцаў з Беларусі ды іншых краін, якія «прыгнятаюцца аўтарытарнымі рэжымамі», што працуюць у сваіх краінах або ў выгнанні, будзе ў ліку прыярытэтаў старшынства Літвы ў Камітэце міністраў Рады Еўропы, якое пачынаецца 17 траўня. Гэта вынікае з адпаведнага афіцыйнага дакумента, апублікаванага на сайце арганізацыі.

Вячэрняя Вільня. Фота ілюстрацыйнае

Таксама Літва мае намер падчас свайго старшынства арганізаваць дыскусію аб кансалідаваных намаганнях па гарманізацыі абмену інфармацыяй пра выпадкі абыходу санкцый з боку Расіі і Беларусі.

Старшынства Літвы ў Камітэце міністраў Рады Еўропы пачалося 17 мая і будзе доўжыцца да 13 лістапада.

На 30 мая запланавана правядзенне ў сталіцы Літвы семінара для беларускай моладзі, а ў верасні-кастрычніку ў Страсбургу павінна прайсці дыскусія Камітэта міністраў Рады Еўропы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці па пытанні адмены смяротнага пакарання і паказ фільма пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Ціханоўская выступіла перад міністрамі культуры краін Еўрасаюза і перадала ў бельгійскі музей карціну Алеся Пушкіна

Вячорка расказаў, у якіх краінах Ціханоўскую сустракалі з лукашэнкаўскім сцягам

Кіраўніца Еўрапарламента расказала, ці прызнае Еўрасаюз пашпарт Новай Беларусі

Зяленскі ўпершыню заявіў, што Беларусь мусіць быць часткай Еўрасаюза

Каментары да артыкула