Свет3030

Кіраўніца Еўрапарламента расказала, ці прызнае Еўрасаюз пашпарт Новай Беларусі

Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола ў інтэрв'ю «Люстэрку» выказала падтрымку беларускаму народу, заклікала да новых санкцый супраць Лукашэнкі і выказала ўпэўненасць, што вольная Беларусь павінна быць часткай аб'яднанай Еўропы.

Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Акрамя іншага, Метсола пракаментавала ініцыятыву з пашпартам Новай Беларусі.

— Аляксандр Лукашэнка забараніў беларусам, якія жывуць за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты без вяртання ў краіну. Для вельмі многіх паездка дадому азначае турэмны тэрмін. Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над праектам пашпарта Новай Беларусі. Як вы лічыце, ці ёсць перспектывы прызнання гэтага дакумента краінамі ЕС?

— Гэта сапраўды пахвальны і амбіцыйны праект. Ён выклікаў шырокую грамадскую зацікаўленасць, таму што такім чынам беларускія дэмакратычныя сілы спрабуюць вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы пасля выезду са сваёй краіны.

Аднак, як вы можаце сабе ўявіць, рэалізаваць гэты праект не так проста. Для гэтага неабходна звесці разам мноства параметраў, якія не заўсёды звязаныя з рашучасцю людзей, якія падтрымліваюць гэты праект. Аднак я цалкам згодная з тым, што нам неабходнае агульнае еўрапейскае рашэнне гэтай праблемы».

Каментары30

  • Рэлякантаўка
    17.05.2024
    Вось не сорамна вам людзей уводзіць у зман з гэтымі гранта-фэйкамі ад Кавалеўскага і Ціханоўскай?
    Сказалі б хоць людзям праўду, што гэта за "дамова" на фотцы вашай, ад якой беларусам плёну 0,0%.
    Астапы Бэндары нашага часу!
  • Лёлік з-пад Лімасола
    17.05.2024
    ууу, ведаю, дзе будуць локці кусаць ад такіх навін)))
  • Ганьба
    17.05.2024
    Затое проста даваць візы БТ-шным гнідам. Сьвета, цісні!

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць