Гігін будзе чытаць на мінскім фестывалі лекцыю пра Мураўёва-вешальніка як пра «адраджэнца»
Заўтра ў Мінску мае адбыцца фестываль «Лічбавая гісторыя», на якім вядомы прапагандыст, кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін прадставіць сумнавядомага Мураўёва-вешальніка ў незвычайнай якасці.
Аляксандр Дзюкаў і Вадзім Гігін падчас падпісання дамовы аб супрацоўніцтве паміж сваімі арганізацыямі ў снежні 2022 года. Фота: БелТА
Заяўленая Гігіным лекцыя называецца «Губернатар Міхаіл Мураўёў і нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі».
Пра намер Гігіна выступіць з такім дакладам паведаміў у тэлеграме расійскі імперскі гісторык Аляксандр Дзюкаў, які, у сваю чаргу, на гэтым фестывалі збіраецца прачытаць лекцыю пра невядомую дакументальную спадчыну Кастуся Каліноўскага. Відаць, гаворка пойдзе пра тыя знаходкі ў расійскіх архівах, пра якія Дзюкаў раней рабіў публікацыю.
Чытайце таксама:
Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі
Гігін змагаецца са словам «ровар». Пятроўскі асадзіў яго: «веласіпед» таксама запазычаны