Мова2626

Гігін змагаецца са словам «ровар». Пятроўскі асадзіў яго: «веласіпед» таксама запазычаны

Дэпутат Вадзім Гігін змагаецца з замежным уплывам. Пятроўскі яго папраўляе і прапануе сваё «беларускае» слова для двухколавага транспартнага сродку.

У сваім тэлеграм-канале прапагандыст і з нядаўняга часу дэпутат Вадзім Гігін звярнуў увагу на велапраект з беларускамоўнай назвай «Першы ровар», які шмат рэкламуюць і «чыноўнікі бласлаўляюць сваёй прысутнасцю».

Але вось слова «ровар», па меркаванні Гігіна — «яскравы і знарочысты паланізм». Для доказу ён звяртаецца да слоўніка Некрашэвіча-Байкова 1928 года выдання, на які, па яго словах «бэчэбэшнікі гатовыя маліцца». Там напісана — «велясіпэд, самакат».

Такім чынам, робіць заключэнне прапагандыст, «веласіпед/ровар» гэта не «філалагічная цікавостка», а справа палітычная». І прапануе сваю назву праекту — «Першы велік».

Такую назву, як сцвярджае Гігін, «любое наша дзіця зразумее».

Але з такім меркаваннем не пагадзіўся іншы прапагандыст — Пятро Пятроўскі. Не называючы канкрэтна імя Гігіна, у сваім тэлеграм-канале ён напісаў, што «людзі, звязаныя з беларускай мовай толькі тым, што вывучалі яе ў школе, сёння развялі лексічную вайну. Якія словы выкарыстоўваць, якія не».

Адносна слова «веласіпед» Пятроўскі заўважае, што яно на самой справе не беларускае, а французскае «velocipede», утворанае ад двух лацінскіх — velox (velocis) = «хуткі» і pes (pedis) = «нага».

Што тычыцца слова «ровар», то Пятроўскі нагадвае, што яно паходзіць ад назвы брытанскай фірмы «Rover», якая выпускала веласіпеды.

Прапагандыст даводзіць, што абодва словы здаўна выкарыстоўваюцца на Беларусі. У якасці прыкладу ён спасылаецца на сваіх бабуль.

Адна жыла на паўднёвым усходзе Беларусі, у вёсцы Церахоўка Добрушскага раёну і «аддавала перавагу французскаму варыянту ў такой сабе абеларушчанай форме як «ласапед».

А другая бабуля, якая паходзіла з паўночна-заходняй Беларусі — вёскі Рыча-Дзяржаўная Шчучынскага раёну, выкарыстоўвала слова «ровар».

«Мае бабулі на лексічнай глебе павінны былі паміж сабою рассварыцца і пабіцца», — заўважае Пятроўскі і прапануе тым, каму не падабаюцца замежныя запазычанні, стварыць «чыста славянскае, беларускае слова».

Прапагандыст звяртае ўвагу, што ў іншых мовах назва для веласіпеда часта ўтвараецца ад словаў «два» і «кола» і прапануе: «няхай веласіпед будзе па-беларускі «дваколавікам» без якіх бы не было замежных запазычанняў».

А калі гэта слова не падабаецца, то, на думку Пятроўскага, можна перакласці з французскага слова «веласіпед» даслоўна. Атрымаецца «хутканог».

Пасля свайго паста прапагандыст прапаноўвае апытанку з выбарам словаў — «ласіпед», «ровар», «дваколавік», «хутканог» — а таксама пункта «беларускай мовы не існуе. Яе выдумалі масоны, жыда-масоны, палякі ці іншапланецяне».

Пакуль там прагаласавала крыху больш за 100 чалавек.

"ровар" ці "веласіпад"

У каментарах пад апытанкай адна жанчына заўважае:

«Адны «разумнікі» змагаюцца з русізмамі, другія з паланізмам….. Так у выніку ў нас ад беларускай мовы і праўда нічога не застанецца. Самае цікавае, што запазычанні ў іншых мовах іх не кранаюць, толькі ў беларускай мове яны няправільныя атрымоўваецца. <…>

І самае смешнае, што лезуць правіць мову людзі, якія не жывуць сярод яе носьбітаў, яны ўсё жыццё ў гарадах па-руску гаварылі, а тут дасталі слоўнікі і пайшлі народ правіць!»

Каментары26

  • бабруйчанін
    01.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Раварыст
    01.05.2024
    Людзі якія супраць беларускай мовы і не карыстаюцца ёй кажуць іншым якія словы выкарыстоўваць )))
  • Axel Justas
    01.05.2024
    Гуану супраць мачы... Неяк разборкі гэных не-беларусаў да лямпачцы, яшчэ б Бондараву запыталіся, яна ж таксама на моўнага спецыяліста вучыцца.

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць