Улады Паўднёвай Карэі заблакавалі мегапапулярны кліп «Прыязны бацька» пра Кім Чэн Ына
Прапагандысцкі кліп ад КНДР пад назвай «Прыязны бацька», які ўсхваляе паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына, нядаўна стаў суперхітом у тыктоку і іншых сацсетках, сабраўшы мільёны праглядаў па ўсім свеце. У Паўднёвай Карэі палічылі песню «псіхалагічнай зброяй».
Кім Чэн Ын разам са сваёй дачкой Кім Чжу Э. Фота: ЦТАК
Камісія па стандартах сувязі Паўднёвай Карэі афіцыйна заблакавала ў краіне паўночнакарэйскі кліп пра Кім Чэн Ына, каб «абмежаваць намаганні рэжыму Кіма па ўсхваленні і рэкламаванні сваёй дзейнасці», піша агенцтва The Guardian.
Рэгулятара аб гэтым папрасілі паўднёвакарэйскія спецслужбы, бо палічылі папулярны прапагандысцкі кліп «псіхалагічнай зброяй».
«Відэа з'яўляецца тыповым кантэнтам, звязаным з псіхалагічнай вайной супраць Паўднёвай Карэі, паколькі яно было размешчана на канале, які накіраваны на аўдыторыю замежжа і ў асноўным прапагандуе аднабаковае абагаўленне і ўслаўленне Кіма», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве паўднёвакарэйскага рэгулятара.
Нагадаем, што кліп «Прыязны бацька» быў прадстаўлены ў пачатку месяца дзяржаўным тэлебачаннем Паўночнай Карэі. Ён паказвае, як паўночнакарэйскія салдаты і школьнікі ўвесь час спяваюць: «Давайце заспяваем пра Кім Чэн Ына, вялікага лідара / мы будзем ганарыцца Кім Чэн Ынам, нашым прыязным бацькам».
Што стаіць за гэтым кліпам і як ствараўся гэты прапагандысцкі кліп, «Наша Ніва» пісала тут.
Чытайце таксама:
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
Беларускі спявак Ap$ent пра свае заробкі: Рэкорд на месяц — $30 тысяч