Музыка44

Беларускі спявак Ap$ent пра свае заробкі: Рэкорд на месяц — $30 тысяч

Арсень Кісляк, вядомы як выканаўца Ap$ent, у новым выпуску ЧестнОК-LIVE расказаў пра свой вопыт працы да таго, як пачаў спяваць, і заробкі.

Арсень Кісляк Ap$ent Арсений Кисляк Arseniy Kislyak
Арсень Кісляк. Скрын відэа: chestnok_live / YouTube

Як адзначае Арсень, ён з беднай сям'і: «Мая маці заўсёды працавала на працы, якая нізка аплачвалася. У мяне былі танныя непрыгожыя рэчы з рынка. Першы камп'ютар мне купілі ў 16 гадоў за грошы, што пералічылі дзядулю за бежанства ў Другой сусветнай вайне. Вырашылі такім чынам укласціся ў маю адукацыю. І не дарэмна. Ужо ў той час я пачаў пісаць і мантаваць музыку». Па словах мужчыны, маці падтрымлівала яго спробы ў музыцы і купіла першую гітару.

Але шлях у музыку быў доўгім. «Я не разумеў, як я магу займацца музыкай. Было незразумела, як ёй можна жыць, як гэта ўсё манетызаваць. … На момант, калі я заканчваў школу, музыкай нельга было зарабіць. А мне трэба было есці, самому выжываць», — згадвае хлопец і распавядае пра вялікі вопыт працы.

Пасля заканчэння школы маці прывяла Арсеня да сябе на завод, дзе ён адпрацаваў адзін дзень:

«Я адзін дзень папрацаваў на заводзе і зразумеў, што гэта вельмі моцна не маё. Не ў тым, што складаная работа (яна была якраз вельмі лёгкая). Там нейкі кантынгент, людзі, якія співаюцца, якім нічога ў жыцці не цікава… Мне было цяжка там знаходзіцца».

Пасля гэтага хлопец уладкаваўся на працу ў банк, дзе адпрацаваў два с паловай гады ў касе, а потым стаў спецыялістам. Але пазней ён расчараваўся ў гэтай рабоце:

«Работа душыла сваёй бесперспектыўнасцю. Усё было вельмі дрэнна. Я амаль увайшоў у дэпрэсіўны стан. І вырашыў, што ўсё трэба кідаць і кардынальна мяняць».

У выніку Кісляк заняўся продажамі. Як згадвае хлопец, даводзілася гандляваць маторным алівам, гафрыраванымі трубамі. Але і гэта яму надакучыла, быў «вялікі псіхалагічны ціск у рабоце з людзьмі, з начальствам».

У выніку Кісляк зноў змяніў месца працы:

«Я думаў, што нічога не ўмею. Мне было 23-24 гады. Вырашыў пайсці на будоўлю», — згадвае ён. Па яго словах, там ён шмат чаму навучыўся. Рабіў электрыку, тынкаваў, шпакляваў. Але зноў зразумеў, што пачаў «на месцы буксаваць». Да таго ж, па яго словах, будоўля — такая «воўчая сфера, дзе вечна праблемы з заказчыкамі, аплатамі».

Пасля будоўлі Кісляк стаў прадаваць электрыку. Але праз некаторы час гэта перастала прыносіць прыбытак і ён стаў працаваць агентам па нерухомасці. А затым стаў крэдытным кансультантам.

Нягледзячы на такі доўгі шлях да музыкі, Кісляк лічыць, што ён не быў згублены. Ён набыў пэўны вопыт. Змяніўся і час.

«Мне здаецца, каб я тады напісаў «Можна, я з табой?», яна нікому не была б патрэбная. Магчыма, яна б і падабалася людзям, але цяпер сацыяльныя сеткі, тыктокі. Цяпер маштабная анлайн-сфера. Можна манетызаваць. Тады нельга было. Таму я лічу, што ў музыку прыйшоў своечасова», — гаворыць Арсень.

Што датычыць актуальных заробкаў, то выканаўца, у якога 54 мільёны праглядаў у тыктоку, а відэа ў ютубе, якія выкарыстоўваюць яго трэк, за апошні месяц набралі 463 мільёны праглядаў, адзначае:

«Калі адкінуць лэйблы і прыбраць авансы, то гэта могуць быць дзясяткі тысяч долараў. Можна добра зарабляць на стрымінгах». Але, па яго словах, ён і да гэтага зарабляў «дзясяткі тысяч долараў на месяц» і дадае: «мой канкрэтны рэкорд — $30 тысяч».

Праўда, Кісляк не адказаў на пытанне, які бізнэс прынёс яму такія грошы.

Каментары4

  • Anatol Starkou
    15.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Имя
    15.04.2024
    Хлопцу не хватает мудрости и тактичности. Не понравилось его раздражение по поводу сравнения цоевского вайба с песней "можно я с тобой". Арсент начал звездить
  • этот
    15.04.2024
    Порвут как Тузик грелку. Глупо и не дальновидно. 

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць