БЕЛ Ł РУС

За махлярства арыштавалі экс-камандуючага 58-й арміяй Расіі, які кіраваў абаронай пад Запарожжам

21.05.2024 / 15:35

Nashaniva.com

Івану Папову інкрымінуюць раскраданне металаканструкцый, прызначаных для арміі.

Былы камандуючы 58-й арміяй Узброеных сіл Расіі Іван Папоў (пазыўны «Спартак») арыштаваны па падазрэнні ў махлярстве.

Івана Папова вінавацяць у перапродажы 2000 тонаў металу, выдзеленых для будаўніцтва лініі абароны на Запарожскім напрамку.

Папова адхілілі ад кіравання ўлетку 2023 года. Тады Папоў распавядаў, што прычынай адхілення стаў канфлікт з начальствам, якому не спадабалася яго выказванні пра сітуацыю на фронце. Ён сцвярджае, што «гранічна жорстка выказаў сваю пазіцыю па многіх праблемных пытаннях, у сувязі з чым «старшыя начальнікі» нібыта «адчулі ў ім небяспеку».

Папоў абвінаваціў начальства ў здрадзе арміі. Ён не назваў імя міністра абароны Сяргея Шайгу, але сказаў, што быў адхілены загадам кіраўніка Мінабароны.

«Імкліва за адзін дзень «светлавы» зрабілі загад на імя міністра абароны і ад мяне пазбавіліся», — наракаў ён.

Чытайце таксама:

Арыштавалі галоўнага кадравіка Мінабароны Расіі, які раней узначальваў Службу аховы дзяржаўнай таямніцы

Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны — і паставіў сакратаром Рады бяспекі

«Элемент гульні супраць Шайгу». Што гавораць палітолагі пра арышт намесніка міністра абароны Расіі

«За карупцыю яго б ніхто затрымліваць не стаў». Намесніка міністра абароны РФ могуць абвінаваціць у дзяржздрадзе

Каментары да артыкула