БЕЛ Ł РУС

У Мінску запусцілі «трамвай у Пакістан»

22.05.2024 / 15:46

Nashaniva.com

У Мінску з'явіўся «пакістанскі трамвай». Яго запусцілі ўрачыста, з пераразаннем чырвонай стужачкі.

Скрыншот відэа»Мінск-Навіны»

Насамрэч гэта звычайны беларускі трамвай, на які нанеслі роспісы асаблівай пакістанскай тэхнікай, якой ужо 100 гадоў. У Пакістане такімі малюнкамі ўпрыгожвалі вазы і іншы транспарт.

Трамвай «Пакістані-арт» запусцілі з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам, паведамляе Мінгарвыканкам.

Трамвай будзе рухацца маршрутам нумар 9 — ён ходзіць паміж Серабранкай і трактарным заводам.

Чытайце таксама:

Дзярждэп ЗША заявіў, што Пакістан не раззлаваўся з-за новых санкцый супраць МЗКЦ

ЗША ўвялі санкцыі супраць МЗКЦ за падтрымку ракетнай праграмы Пакістана

Студэнта ў Пакістане прысудзілі да смяротнага пакарання праз паведамленні ў WhatsApp

Каментары да артыкула