БЕЛ Ł РУС

Ноччу чацвёра падлеткаў трапілі ў ДТЗ у Баранавіцкім раёне. Машына перакулілася

23.05.2024 / 9:23

Nashaniva.com

Сёння ноччу ў аварыю ў Баранавіцкім раёне трапіў 17-гадовы жыхар Баранавічаў і і трое яго непаўналетніх пасажыраў.

Хлопец на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і зʼехаў у кювет — машына перакулілася.

 

Усе яны ў бальніцы. Ім аказваецца неабходная дапамога. 

Як піша МУС, хлопец без пасведчання кіроўцы ўзяў машыну маці.

Чытайце таксама:

У Салігорску праваліўся пад зямлю грузавік водаканала ФОТАФАКТ

Пенсіянер з Дуброўна папрасіў у падлеткаў закурыць. Тыя падзяліліся цыгарэтай, але пасля збілі яго.

У Мінску ўжо чацвёра дзяцей выпалі з вокнаў кватэр

Каментары да артыкула