БЕЛ Ł РУС

Зʼявілася відэа ўдару па ГЦ «Эпіцэнтр» у Харкаве — людзі выбіраюць тавары на паліцах

26.05.2024 / 12:33

Nashaniva.com

Яшчэ адно відэа з камеры відэаназірання, як расійская авіябомба прылятае ў будаўнічы гіпермаркет Харкава, апублікавала паліцыя. На відэа бачна, як людзі выбіраюць тавары на паліцах.

«На відэа, з якім цяпер працуюць следчыя, — момант удару. Выразна відаць, што людзі зусім не былі гатовыя да такой атакі, знаходзіліся на працоўных месцах і займаліся сваімі справамі», — напісаў прадстаўнік паліцыі Харкаўскай вобласці.

Ратавальнікі паведамілі ўжо пра 14 загінулых у часе ракетнай атакі на гандлёвы цэнтр. На месцы шукаюць целы яшчэ сямі загінулых.

У Расіі пацвердзілі, што наўмысна абстралялі гіпермаркет у Харкаве.

@nashanivanews Беларус, які ваяваў на баку Расіі, загінуў пад Харкавам #лида #нашаніва #беларусь #харьков #войнавукраіне #белорусы #всрб ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

«Амерыканцы сказалі Расіі, што знішчаць усе расійскія ваенныя аб'екты ва Украіне, калі Пуцін рашыцца на прымяненне ядзернай зброі»

Столтэнберг: Ва Украіны павінна быць права біць па Расіі заходняй зброяй

УСУ спынілі расейцаў на Харкаўскім кірунку і пераходзяць да контрнаступлення — Генштаб

Каментары да артыкула