У Ліцэі БДУ адкрылі адразу дзве памятныя дошкі з узгадваннем Лукашэнкі
Адна з іх прысвечана бярозавай алеі.
Фота: Ліцэй БДУ
26 мая ў Ліцэі БДУ ўрачыста адкрылі дзве памятныя дошкі з узгадваннем Аляксандра Лукашэнкі.
Адна з іх зараз вісіць унутры ліцэя — яна прысвечана адкрыццю новага будынка, якое адбылося 29 мая 2001 года. Надпіс абвяшчае, што ў адкрыцці ўдзельнічаў Лукашэнка.
Другая дошка ўстаноўлена на вуліцы ў памяць аб тым, як у той жа дзень палітык высадзіў бярозавую алею. Сайт Ліцэя БДУ сцвярджае, што «памятны знак створаны ў якасці падзякі за ўвагу Лукашэнкі да сферы адукацыі і будзе сімвалізаваць пераемнасць пакаленняў і непахіснасць дзяржаўных падыходаў у пытаннях выхавання і навучання моладзі».
Чытайце таксама:
«І Фелікс такі малады». Калектыў Ліцэя БДУ працаваў на суботніку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава»
Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма
Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага