Грамадства88

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Былы дырэктар Ліцэя БДУ Ігар Варакса пракаментаваў планы дадаць да назвы ўстановы словы «імя Фелікса Дзяржынскага».

Фота: БелТА

У сярэдзіне сакавіка з'явілася навіна пра намер надаць ліцэю БДУ імя Фелікса Дзяржынскага — заснавальніка карнай сістэмы ВЧК-ОГПУ ў былым СССР. Нібыта калектыўны зварот супрацоўнікаў ліцэя з такой просьбай перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю дырэктарка ліцэю Тацяна Мамчыц.

Радыё Свабода звярнулася па каментар да былога дырэктара Ліцэя БДУ Ігара Вараксы, якія цяпер жыве за межамі Беларусі. Ён адказаў, што магчымая змена назвы ліцэя яго не дзівіць.

«Мяне гэтая навіна асабліва не ўзрушыла, бо я ўжо даўно не звязваю сучасны Ліцэй БДУ з тым Ліцэем БДУ, у якім я вучыўся і ў якім працаваў. Ліцэй, які я памятаю, і сучасны ліцэй — гэта дзве абсалютна розныя ўстановы адукацыі», — сказаў Ігар Варакса.

«На сцены можна прычапіць абсалютна любую шыльду. Сімволікі тут ніякай няма, акрамя таго, што цяперашняе кіраўніцтва Ліцэя БДУ дасылае паведамленне ўсім зацікаўленым і неабыякавым: «Глядзіце, мы можам, і мы робім усё, што толькі захочам». Пры гэтым перапэцкаўшы брудам увесь калектыў — кажучы, што гэта менавіта ад супрацоўнікаў Ліцэя БДУ паходзіць гэтая крэатыўная ідэя. Што тычыцца наступстваў, то змена назвы не прыскорыць і не запаволіць тыя незваротныя разбуральныя працэсы, якія ідуць усярэдзіне педагагічнага калектыву», — сказаў Ігар Варакса.

Ён прывёў прыклад кадравых праблемаў, якія зазнае цяпер Ліцэй.

«Недахоп кваліфікаваных настаўнікаў давёў да таго, што Ліцэй БДУ на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі сёлета ўзяў менш дыпломаў, чым Мінскі абласны ліцэй», — кажа Ігар Варакса.

З пасады дырэктара Ліцэя БДУ Ігар Варакса сышоў улетку 2021 году. Пасля ягонай адстаўкі ўстановай кіравала Ганна Чубарава, выпускніца БДУ, паводле адукацыі біёлаг. У кастрычніку 2023 года Ганну Чубараву на пасадзе дырэктара замяніла Таццяна Мамчыц. Раней СМІ паведамлялі, што яна працавала ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі.

«Звонку ўсё застаецца такім самым. Той самы будынак і велічэзная колькасць ахвотных паступіць. На апошні Дзень адчыненых дзвярэй прыйшло крыху менш за 1000 чалавек. Але духу ліцэя, які пераносілі ў 2001 годзе ў слоіку з Маякоўскага, 96, на Ульянаўскую, 8, там ужо няма», — лічыць Ігар Варакса.

Паводле слоў Ігара Вараксы, раней ідэяў надаць навучальнай установе імя гістарычнай асобы, тым больш Дзяржынскага, не ўзнікала.

«На маёй памяці такога не было. Але я толькі ў 1993 годзе паступіў у ліцэй. За гэты час ліцэй некалькі разоў пераймяноўвалі. Спачатку гэта была Мінская сярэдняя спецыялізаваная школа (МССШ) пры БДУ, потым Ліцэй пры БДУ, потым проста Ліцэй БДУ. Змены скончыліся, здаецца, у 1996 годзе, калі канчаткова замацавалася назва «Ліцэй БДУ». Праўда, потым яшчэ пару разоў аднаўлялі назву згодна са зменамі заканадаўства. То бок да пэўнага часу гэта была Вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй БДУ», але потым усе дзяржаўныя школы павінны былі мець назву, якая пачынаецца з словаў «Дзяржаўная ўстанова адукацыі», таму і ліцэй адпаведна перайменавалі і памянялі статут», — згадаў гісторыю ранейшых перайменаванняў Ліцэя БДУ Ігар Варакса.

Каментары8

  • даведка
    20.03.2024
    БГУ им. В.И. Ленина
    Лицей БГУ им. Ф.Э. Дзержинского
  • ВВП
    20.03.2024
    Феликс Дзержинский - это человек, который своими репрессиями остановил агрессию так называемой "страны советов" против демократической Европы. Физически уничтожив элиту военных сил СССР, он прекратил распространение этой коричневой чумы. В Новой Беларуси его памятник стоит оставить.
  • Янот
    20.03.2024
    ВВП, хлусня поўная. ЧК у асноўным знішчаў інтэлігенцыю як клас. А праблемаў з войскам у ссср не было, бо хапала адурманенага і неадукаванага гопстоп пралетарыяту, што за савецкія лозунгі быў гатоў ісці знішчаць інтэлігенцыю, раскулачваць гаспадароў на вёсцы ды абіраць іх да ніткі. Вось іх і кідалі як гарматнае мяса, хаця, з тых часоў падыходы і стаўлення красля мада як змянілася.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць