БЕЛ Ł РУС

Кампанію А1 аштрафавалі за тарыфы, узгодненыя з МАРГ

30.05.2024 / 16:59

Nashaniva.com

У кампаніі заяўляюць, што ніякіх стратаў спажыўцам і дзяржаве нанесена не было.

Кампанія А1 была аштрафаваная за завышаныя цэны на паслугі мабільнай сувязі. Няправільныя тарыфы былі выяўленыя ў выніку праверкі Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У кампаніі выпусцілі заяву з нагоды штрафу. У А1 заявілі, што тарыфы, за якія кампанію пакаралі, былі зацверджаныя самім МАРГ.

«Адносна заявы МАРГ кампанія А1 паведамляе: усе тарыфы кампаніі маюць адпаведныя калькуляцыі і пры іх зацвярджэнні праходзяць працэдуры ўзгаднення з МАРГ.

Заўвагі кантрольных органаў тычыліся выключна пытанняў тэхнічнага афармлення, што ніякім чынам не ўплывала ні на працэс фарміравання тарыфу, ні на велічыню тарыфу», — гаворыцца ў заяве.

Прэс-служба кампаніі адзначае, што ўсе парушэнні былі ліквідаваныя адразу пасля іх выяўлення. Акрамя таго, у ходзе праверкі было ўстаноўлена, што дзеянні кампаніі не прынеслі шкоды ні кліентам, ні дзяржаве.

Нагадаем, па рашэнні Эканамічнага суда Мінска кампанія павінна выплаціць штраф у памеры «5% ад кошту рэалізаваных паслуг». Канкрэтная сума пры гэтым не называецца.

Чытайце таксама:

Аператара A1 аштрафавалі за завышаныя цэны

МАРГ аштрафаваў два буйныя прыватныя медцэнтры

МАРГ растлумачыў, чаму ніхто не можа забараніць шарлатанскую газету «Целебникъ»

Каментары да артыкула