Беларускую мову на ЦТ абралі каля 16% абітурыентаў
30 мая ў Беларусі правялі цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай і рускай мовах, паведаміла Міністэрства адукацыі.
Для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 11190 абітурыентаў, з іх па беларускай мове — 15,7%; па рускай мове — 84,3%.
Да выканання тэсціравання прыступілі 9665 абітурыентаў, не з'явіліся — 1525 чалавек (13,6%).
У ходзе ЦТ выдаленых з аўдыторый абітурыентаў гэтым разам не было, але адзін чалавек не завяршыў ЦТ па стане здароўя.
Чытайце таксама:
Сёння адначасова стартуюць і ЦЭ, і ЦТ
Якія цэнтралізаваныя экзамены карыстаюцца папулярнасцю ў абітурыентаў
Стала вядома, колькі сёлета выдзелілі месцаў у ВНУ для алімпіяднікаў