БЕЛ Ł РУС

Экс-кіраўніку Белінвестбанка Андрэю Брышцелеву далі 12 гадоў калоніі

31.05.2024 / 11:54

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па справе экс-кіраўніка Белінвестбанка Андрэя Брышцелева і іншых топ-менеджараў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, піша «Люстэрка».

Андрэй Брышцелеў. Фота: Myfin.by

Андрэя Брышцелева прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, асобай, якая займае адказнае становішча (ч.3 арт. 430) КК Беларусі.

Яго прысудзілі да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 2000 базавых велічынь (80 тыс. рублёў).

@nashanivanews Па непацверджанай інфармацыі, падчас вобшуку ў чыноўніка знайшлі каля мільёна даляраў #беларусь #железнаядорога #нашаніва #навіны #беларусьновости #коррупция #беларускамоўныцікток ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Па абвінавачванні ў атрыманні хабару затрыманы кіраўнік Белінвестбанка Андрэй Брышцелеў 

Андрэй Брышцелеў больш не кіраўнік «Белінвестбанка»

Пачаўся суд над былым кіраўніком Белінвестбанка. Банкіры расказалі, на чым пракалоўся Брышцелеў

Экс-кіраўніка гомельскага Белінвестбанка судзяць па трох артыкулах. Два з іх нечаканыя

Каментары да артыкула