БЕЛ Ł РУС

Івана Эйсманта прызналі найлепшым тэлевядучым Беларусі

31.05.2024 / 20:7

Nashaniva.com

Кіраўніка Беларускай тэлерадыёкампаніі і мужа прэс-сакратаркі Лукашэнкі назвалі пераможцам у намінацыі «Вядучы грамадска-палітычнай тэлепраграмы» ў афіцыёзным конкурсе «Тэлевяршыня». Высока ацанілі ягонае вядзенне праграмы «Клуб рэдактараў».

Іван Эйсмант

Іншыя лаўрэаты ў гэтай намінацыі — прапагандысты Дзмітрый Бачкоў (праграма «ОбъективНо» на АНТ) і Вадзім Гігін («Есть вопрос!» на тэлебачанні «Саюзнай дзяржавы»).

У намінацыі «Вядучы інфармацыйнай праграмы» пераможцай стала вядучая праграмы «Как посмотреть» Ганна Пыж, таксама ўшанавалі Вольгу Коршун (праграма «Неделя» на СТБ) і Сяргея Лугаўскога (праграма «Панарама» на «Беларусь 1»).

@tokbelarus Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант #беларусь #лукашенко #нашаніва #беларусьновости #навіны #беларускаямова #политика ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Чытайце таксама:

Тур: Так, часцей за ўсё мы адпраўляем пытанні Лукашэнку на ўзгадненне

Стала вядома, за што Лукашэнка граміў «аўтарскія праграмы» на тэлебачанні

Лукашэнка ў выступе паўтараў ідэі Марата Маркава. Асоба новага міністра інфармацыі ўжо вызначана?

Гарцуева: Я была сведкай на вяселлі Эйсмант. Цяпер не ведаю, ці змагу паглядзець ёй у вочы

Каментары да артыкула